Рэйтынг самых прыгожых твараў знакамітасцяў склаў навуковец Крыстафер Саламон з Кентскага ўніверсітэта, паведамляюць СМІ.

Эксперт правёў даследаванне, якое было засяроджана на пошуку аптымальных прапорцый твару. Для гэтага ён адабраў 100 кандыдатаў з ліку знакамітасцяў, параўнаўшы іх з ідэальнымі прататыпамі — партрэтамі мужчыны і жанчыны, якія склала камп'ютарная праграма, сфармаваўшы іх з найлепшых рыс — носа, рота, вачэй і авала твару.

Калі ідэальныя партрэты былі складзеныя, эксперт параўнаў іх з тварамі знакамітасцяў. У выніку Наталі Портман аказалася найбольш блізкай да ідэалу ў жаночым рэйтынгу, а ў мужчынскім пераможцам стаў мадэль Дэвід Гандзі.

У ліку ўладальніц прыгожых твараў сярод знакамітасцяў у жанчын аказаліся таксама Скарлет Ёхансан, Тэйлар Свіфт, Кендал Джэнер і Кіра Найтлі. Анджаліне Джалі дасталўся толькі сёмы радок.

У мужчын у першай пяцёрцы — аўстралійскі акцёр Крыс Хэмсварт, галівудскі любімчык Брэдлі Купер, на чацвёртым месцы Дэвід Бэкхэм, на пятым — Роберт Патынсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?