Следства не ўстанавіла віны работнікаў брэсцкага «Ладэ» ў гібелі пацыенткі ад анафілактычнага шоку. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў, піша БелТА.

Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў смерці 21-гадовай берасцейкі ў маі 2014 года была прызначаная дадатковая комплексная экспертыза. 

«Экспертная камісія рэспубліканскага ўзроўню не ўгледзела парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў Міністэрства аховы здароўя і сваіх службовых інструкцый у дзейнасці супрацоўнікаў філіяла медцэнтра пры аказанні медыцынскай дапамогі дзяўчыне. У сувязі з гэтым мы прыйшлі да высновы, што няма падстаў гаварыць аб тым, што мела месца нейкае злачынства», — распавёў начальнік упраўлення.

Няшчасны выпадак адбыўся ў Брэсце 20 мая 2014 года. У бальніцу дзяўчыну даставілі 19 мая з медцэнтра, дзе ёй стала дрэнна падчас правядзення дыягнастычнай лекавай маніпуляцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0