Канцэрт Аляксандра Памідорава і Алеся Дзянісава пройдзе ў гродзенскай галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3—11) 12 красавіка.

Раней паведамлялася, што канцэрт меўся прайсці ў мясцовай сінагозе, але быў адменены. Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki) збіраўся выканаць праграму на вершы Алеся Чобата, а Аляксандр Памідораў рыхтаваў праграму на ідышы. На канцэрце музыкі збіраліся сабраць сродкі на рэстаўрацыю харальнай сінагогі.

«Канцэрт у любым разе мы правядзем і грошы на сінагогу збярэм, проста адбудзецца гэта ў іншым месцы», – заявіў тады Алесь Дзянісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0