Смяротная аварыя адбылася а 13.10 у Вялікую Пятніцу на сталічнай вуліцы Каліноўскага.

«Скрыжаванне Каліноўскага і Кедышкі, байкер. Падобна да таго, што ўсё», — напісаў сведка Улад_Сюр. У ДАІ Мінска нам пацвердзілі: у смяротнай аварыі насупраць дома 38 на вуліцы Каліноўскага загінуў малады матацыкліст.

Хлопцу быў 21 год. Пасведчанне кіроўцы катэгорыі «А», паведамілі ў ДАІ Першамайскага раёна Мінска, ён атрымаў 4 красавіка.

Пакуль вядома толькі, што матацыкл сутыкнуўся з Toyota Land Cruiser пад кіраваннем 31-гадовай жанчыны: уседарожнік выязджаў на Кедышкі з мясцовага праезду налева ў бок Каліноўскага.

Пры якіх абставінах адбылося сутыкненне — высвятляе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?