NASA апублікавала відэа працы астранаўтаў, знятае ад першай асобы. Два відэа сумарнай працягласцю 1 гадзіна 44 хвіліны паказваюць звычайную будзённую працу астранаўтаў Тэры Вёртса і Бруса МакКэндлема падчас выхадаў у космас 25 лютага і 1 сакавіка. Такія яны, шэрыя будні астранаўтаў.

***

Сёння свет адзначае Дзень касманаўтыкі — гадавіну першага палёту чалавека ў космас. 12 красавіка 1961 года у 9:07 па маскоўскім часе карабель з касманаўтам Юрыем Гагарыным стартаваў з Байканура. Карабель выканаў адзін абарот вакол Зямлі, правёўшы у палёце 108 хвілін. Спускавы апарат паспяхова вярнуў Гагарына на Зямлю.

Юрый Гагарын і яго дублёр Герман Цітоў едуць на стартавую пляцоўку Байканура, 12 красавіка 1961 года. Фота з савецкіх архіваў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру