Аднаўленне эканомікі і сацыяльнай сферы Данбаса Кіеў ацэньвае ў паўтара мільярда даляраў, заявіў у вячэрнім эфіры «Пятага канала» віцэ-прэм'ер і міністр рэгіянальнага развіцця Украіны Генадзь Зубко.
Паводле яго слоў, урад разлічвае на знешнюю дапамогу і мае намер падняць гэтае пытанне на міжнароднай канферэнцыі па эканамічным садзейнічанню Украіне, запланаванай на 28 красавіка.
Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк раней выказваў меркаванне, што плаціць за ліквідацыю наступстваў баявых дзеянняў на Данбасе павінна Масква.