Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, якім зняў забарону на пастаўку зенітных ракетных сістэм С-300 у Іран, паведамляе прэс-служба Крамля.
«Указ здымае забарону на транзітнае перасоўванне праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі (у тым ліку паветраным транспартам), вываз з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Ісламскую Рэспубліку Іран, а таксама перадачу Ісламскай Рэспубліцы Іран па-за межамі Расійскай Федэрацыі з выкарыстаннем марскіх і паветраных судоў пад Дзяржаўным сцягам Расійскай Федэрацыі зенітных ракетных сістэм С-300», — гаворыцца ў даведцы да дакумента.