Міністры замежных спраў краін «чацвёркі», што спаткаліся ў «нармандскім» фармаце, заклікалі бакі канфлікту на ўсходзе Украіны пашырыць спіс узбраенняў, якія трэба адвесці ад лініі размежавання.

Па словах нямецкага міністра Франка-Вальтэра Штайнмаера, бакам варта адвесці не толькі цяжкія ўзбраенні, аб якіх дамовіліся раней, але іншую артылерыю, танкі, мінамёты і прылады калібрам менш за 100 мм.

Ён падкрэсліў, што для выканання ўмоў «мінскіх пагадненняў» бакам неабходна шчыльна супрацоўнічаць з місіяй АБСЕ і рабіць крокі па пачатку палітычнага працэсу ўрэгулявання сітуацыі. Таксама Штайнмаер назваў важным наступным крокам вызваленне ўсіх палонных.

Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў дадаў, што ініцыятыва ўкраінскіх уладаў аб адпраўцы кантынгенту міратворцаў ААН у Данбас на сустрэчы ў Берліне была згаданая, але «якога-небудзь развіцця не атрымала, іншыя калегі яе не каментавалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?