Следчы камітэт РФ праверыць відэаролік, у якім дзяўчынкі, апранутыя ў касцюмы пчолак, выконваюць танец у стылі твёрк (сэксуальна-эратычны). Следчыя маюць намер даць юрыдычную ацэнку дзеянням заснавальнікаў танцавальнай школы і вышэйшай арганізацыі (якая, не ўдакладняецца). У паведамленні СК РФ адзначаецца, што выканальніцам танца няма 18 гадоў.

Відэазапіс з танцам шырока разышоўся ў інтэрнэце 13 красавіка. На раніцу 14 красавіка ў яго 2,3 млн праглядаў.

Аляксей Навальны ў сваім твітары паіранізаваў, што танец — сапраўдная духоўная скрэпа Расіі.

Танец пчолак выконвалі дзяўчынкі, якія займаюцца ў Арэнбургскай танцавальнай школе «Крэда» ў ДК «Маладзёжны». Большасці выканаўцаў танца 18 гадоў, але ёсць і тыя, каму 16-17 гадоў. Па дадзеных LifeNews, у школе «Крэда» вырашылі адмовіцца ад твёрка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?