Паводле аператыўных звестак ад парываў ветру (да 24 м/с) 13 красавіка пацярпелі г. Мінск і 148 населеных пунктаў у 28 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамляе прэс-служба МНС.
Пашкоджаны дахі 111 жылых дамоў, 16 аб'ектаў сацкультбыту і 193 сельскагаспадарчыя будынкі. Пацярпелых няма.
Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэваў. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.





