Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Мінаблаўтатранс», паведамляе прэс-служба СК.

Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што кіраўнік, дзейнічаючы з карыслівай зацікаўленасці, выкарыстаў матэрыяльныя рэсурсы ўзначаленага ім прадпрыемства. Даваў незаконныя ўказанні падначаленым аб выкананні гаспадарчых работ на асабістым участку з прыцягненнем аўтатранспарту і работнікаў арганізацыі. Акрамя таго, выяўленыя факты крадзяжу шэрагу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, якія належаць прадпрыемству.

Супрацьпраўныя дзеянні пацягнулі прычыненне шкоды на суму каля 80 млн рублёў.

У ходзе праведзеных следчых дзеянняў накладзены арышт на маёмасць фігуранта на суму больш за 500 тыс. даляраў ЗША, у тым ліку грашовыя сродкі, аб'екты нерухомасці, аўтамабілі і іншае маёмасць.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Зараз следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці ажыццяўляецца збор і праверка доказаў, неабходных для высвятлення абставінаў па крымінальнай справе, правяраецца інфармацыя аб іншых фактах супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0