Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць.

Кіраўнік дзяржавы наведае СУП «Азярыцкі-Агра», дзе азнаёміцца з арганізацыяй пасадкі бульбы.

Лукашэнка будзе праінфармаваны аб ходзе веснавых палявых работ у Беларусі, Мінскай вобласці і гаспадарцы «Азярыцкі-Агра».

Ён наведае таксама малочна-таварную ферму «Задомля» СУП «Азярыцкі-Агра», дзе азнаёміцца з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці малака на гэтай МТФ. Яму будзе паведамлена аб будаўніцтве і тэхнічным аснашчэнні фермы, а таксама аб выніках работы жывёлагадоўчай галіны ў Беларусі, Мінскай вобласці і Смалявіцкім раёне. Аляксандру Лукашэнку таксама будзе паведамлена аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве сучасных жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасці малака.

Кіраўнік дзяржавы пабывае таксама ў аздараўленчым цэнтры «Сасновае» СУП «Азярыцкі-Агра». Яму распавядуць аб выкананні яго даручэнняў па развіцці аграэкатурызму ў Мінскай вобласці, у прыватнасці ў Смалявіцкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?