Урад Грэцыі абвергнуў інфармацыю газеты The Financial Times пра нібыта меркаваны дэфолт па замежным доўгу краіны.

Чакаецца, што міжнародныя крэдыторы выдзеляць яшчэ 7,2 млрд еўра ў рамках дзеючай праграмы дапамогі. Перамовы аб умовах атрымання гэтай сумы Грэцыя мае намер завяршыць да 24 красавіка.

Па словах неназванага прадстаўніка грэчаскага ўрада гэта «чарговая дата, калі не будзе канца свету».

Ён нагадаў, што чуткі пра дэфолт у Грэцыі прадказвалі ўжо некалькі разоў: пасля датэрміновых выбараў 25 студзеня (у выпадку перамогі леварадыкальнай партыі СІРЫЗА), 28 лютага, калі сканчалася пагадненне крэдытораў з ранейшым урадам Антоніса Самараса наконт працягу праграмы дапамогі, а таксама 9 красавіка, калі Афіны павінны былі пералічыць чарговы плацёж МВФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?