tut.by

tut.by

Так, напрыклад, паводле слоў спікера верхняй палаты парламента, у Брэсцкую вобласць апошнім часам прыбылі каля 3 тыс. украінскіх грамадзян, якія гатовы працаваць у сельскай гаспадарцы, і «яны аказваюць пэўны націск на сялян, якія там працуюць».

Мясніковіч выказаў меркаванне, што, магчыма, гэта выгадна для некаторых гаспадарак. «Але мы павінны клапаціцца аб занятасці ўласнага насельніцтва, а не толькі думаць аб заробках нашых украінскіх сяброў», — заявіў ён.

Кіраўнік савета рэспублікі мяркуе, што гэтая праблема павінна быць разгледжана на ўзроўні ўрада і Рады бяспекі.

Нагадаем, паводле звестак МУС, з пачатку баявых дзеянняў ва Украіне ў міграцыйныя органы Беларусі звярнулася прыкладна 60 тыс. украінскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?