Гэта значыцца ў графіку камісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства на афіцыйным сайце Еўрапейскай камісіі.

Візіт Ёханэса Хана запланаваны на 16—17 красавіка. Варта адзначыць, што за дзень да гэтага палітык сустрэнецца з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Факт візіта пацвердзілі «Нашай Ніве» у прэс-службе прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску. Праўда, паведаміць графік сустрэч чыноўніка не змаглі.

Калі меркаваць з досведа папярэдніх візітаў, то еўракамісар можа мець сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем, а таксама прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Апошні раз еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства наведваў Беларусь у 2010 годзе. Тады папярэднік Ёханэса Хана Штэфан Фюле двойчы прылятаў на перамовы ў Мінск.

Пасля разгона паслявыбарчых пратэстаў такія кантакты былі замарожаныя. Як бачым, цяпер пачынаецца новы віток адносін.

Ёханэс Хан заняў сваю пасаду 1 лістапада 2014 года. Яму 57 гадоў, сябра кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі. Да гэтага чатыры гады ён быў еўракамісарам па рэгіянальнай палітыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?