ctv.by

На пытанне аб тым, ці можна жыць на заробленыя законным шляхам і накопленыя грошы, не плацячы збор «за дармаедства», Валянціна Маслоўская адказвае адмоўна. Чыноўніца матывуе гэта тым, што некалі заплачаныя падаткі, хай і вялікія, не распаўсюджваюцца на будучыню.

— Распаўсюджваць заплачаныя некалі падаткі на будучыню нельга. Скажыце, дзе такое магчыма, у якой дзяржаве? Вы працавалі, вы плацілі падаткі, але вы гэта рабілі за той перыяд. Калі вы перасталі працаваць, то мы не можам залічыць заплачаныя падаткі на будучыню. У сваёй практыцы я яшчэ ні ў адной дзяржаве такога не сустракала.

— Але такога падатку таксама няма ні ў адной дзяржаве.

— Прабачце, пытанне не ў тым, ёсць збор альбо няма. Пытанне пра ўдзел у падаткаабкладанні. Калі такога збору няма, значыць, у нечым іншым ёсць, у памеры падатку. Яны ў некаторых краінах даходзяць да 50%. У кожнай краіне свае магчымасці

Пры гэтым за мяжой краіны на заробленыя ў Беларусі грошы жыць не працуючы можна, плаціць збор не трэба. Адзіная ўмова — пацвердзіць, што адсутнічаў у Беларусі.

— То бок калі я захачу пажыць на свае накопленыя зберажэнні, мне трэба выязджаць за мяжу?

— Разглядаючы Дэкрэт №3, калі вы аформіце за мяжой пастаяннае месца жыхарства, то так. Вам трэба з’ехаць. Калі пражывяце ў краіне менш за 183 дні на год, то будзеце вызваленыя ад збору.

Шкада толькі, што пры гэтым беларускі бюджэт недалічыцца тых падаткаў, якія я выплачу, штодня нешта набываючы ў краме. Грошы застануцца за мяжой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру