Кнігарня «логвінаЎ» пачынае літаратурную акцыю «Дашлі паштоўку ў кнігарню».

Напішыце са сваіх далёкіх-блізкіх падарожжаў і перабывак папяровую прывітальную паштоўку ды дашліце яе ў Мінск, у кнігарню «логвінаЎ». Мы з трымценнем тую паштоўку прачытаем і пакажам яе ўсім нашым. Самыя лепшыя паштоўкі атрымаюць прыз.

Наш дакладны паштовы адрас: Кнігарня «логвінаЎ», пр. Незалежнасці 37а, Мінск, 220005, Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0