«Зараз гэта ўжо можна друкаваць: на фотках добра бачная ўскраіна Данецка, вежы мінарэта і вежы-блiзняты; стаiць падбiтая тэхнiка «ваты»; у рэале былi магутныя выбухi БК сепараў», — напісана ў паведамленні суполкі Згуртавання патрыётаў. 

На праваслаўны Вялікдзень баевікі абстралялі вёску Пяскі з цяжкай артылерыі і мінамётаў, а потым пайшлі ў атаку пры падтрымцы 2 танкаў.

Адзін танк быў падбіты агнём добраахвотнікаў Правага сектара, у складзе якога ваююць і беларусы, загарэўся таксама грузавік з пяхотай.

Беларускі кулямётчык на пазіцыях у Пясках.

Беларускі кулямётчык на пазіцыях у Пясках.

У выніку атакуючыя згубілі 12 чалавек забітымі і 15 параненымі, танк, грузавік і мікрааўтобус.

«Пра страты сепараў ведаем з перахопленых радыёперамоваў банды «ўсход», яны і папрасілі перамір'е», — паведамілі беларускія добраахвотнікі.

У выніку паўстала праблема — за падбіты танк ад украінскага ўрада мусіць быць выплачаная прэмія, але афіцыйна на фронце фармаванняў Правага сектара ўжо няма. Суседняя ж частка ўкраінскай рэгулярнай арміі, ад якой начальства патрабуе прозвішча героя, які падбіў танк, адмаўляецца запісваць сабе чужыя заслугі.

Беларусы ў Пясках змагаюцца ў складзе першай штурмавой роты 5-га батальёна Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?