Спад расійскай эканомікі аказаўся меншым, чым чакалася, заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, мінэканомікі ацаніла зніжэнне ВУП за студзень-люты гэтага года ў 1,9%.

Ён таксама адзначыў, што змяншэнне інфляцыі дае Цэнтрабанку магчымасць панізіць ключавую стаўку.

«Меры бюджэтнай палітыкі, якія былі зробленыя, ўжо прывялі да пэўнага запавольвання росту цэнаў, а гэта азначае, што ў Банка Расіі больш магчымасцяў па нармалізацыі ўзроўню працэнтных ставак, чаго, вядома, усё вельмі чакаюць», — сказаў прэм'ер Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?