Стэфані, 13-гадовая дзяўчынка з Тэхаса, вельмі хацела адаслаць прыгожае паведамленне бацьку — астранаўту з МКС. Ёй дапамагла кампанія Hyundai.

На дне возера ў пустыні Невада 11 аўтамабіляў слядамі колаў напісалі пасланне Стэфані — «Steph❤'s you!» («Стэф любіць цябе!»).

Пасланне трапіла ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» як «найвялікшая выява, зробленая коламі аўтамабіляў».

Памер надпісу склаў 5,5 км². Яго на самой справе можна разглядзець з космасу.

Здымкі праходзілі яшчэ ў студзені, але відэа было выкладзенае ў красавіку. За некалькі дзён яно набрала 4,5 млн праглядаў. Аўтары відэа не могуць называць імя астранаўта ці прозвішча яго дачкі — NASA забараняе выкарыстоўваць імёны астранаўтаў у рэкламных мэтах. Але на МКС на момант здымак на самой справе знаходзіўся астранаўт, чыя сям’я жыве ў Тэхасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
03.04.2004 / 14:42
"На дне возера" -- у сэньсе на дне высахлага возера?
0
Каментатар / Адказаць
23.09.1993 / 16:34
Нет, д...., под водой.
0
Каментатар / Адказаць
01.05.2015 / 02:02
Вось гэтае возера: https://www.google.com/maps/@37.3176093,-114.9444268,8881m/data=!3m1!1e3?hl=en Надпісу няма. Ужо запыліўся?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру