13 красавіка пачаўся візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Індыя, паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

У ходзе візіту плануюцца сустрэчы У.Макея з прэзідэнтам Рэспублікі Індыя Пранабам Мукерджы і міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з кіраўніцтвам індыйскіх кампаній «Mahindra&Mahindra», «Sonalika», JV Gokal і ZF India.

Візіт будзе доўжыцца да 16 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру