Супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў затрымалі 11 чалавек па падазрэнні ў датычнасці да здзяйснення тэрактаў у Харкаве і яго ваколіцах, паведаміў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі.

Паводле яго слоў, аперацыя па затрыманні падазраваных праводзілася 12 і 13 красавіка сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры. У затрыманых канфіскавалі пісталеты з глушыцелямі, аўтаматы з падствольнымі гранатамётамі, снайперскую вінтоўку, супрацьтанкавыя гранатамёты і рэактыўныя агнямёты.

Меркаваным лідарам групоўкі Лубкіўскі назваў кіраўніка харкаўскай арганізацыі «Апора» Яўгена Жыліна. Асобы астатніх затрыманых прадстаўнік СБУ раскрываць не стаў, паведаміўшы толькі, што ім ад 32 да 47 гадоў і ўсе яны грамадзяне Украіны.

Па версіі следства, падазраваныя датычныя да абстрэлу цэнтральнага харкаўскага офіса Прыватбанк і абласнога ваенкамата ў ліпені мінулага года, арганізацыі выбуху ля валанцёрскага офіса ў Харкаве ў лютым 2014 года і ў падрыве чыгуначнай цыстэрны ў красавіку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру