Фота: No Somos Delito

Першы ў гісторыі мітынг галаграм прайшоў у Мадрыдзе, распавядае Quartz.

З 1 ліпеня ў Іспаніі набудзе сілу «закон пра кляп», які заўважна абмяжоўвае правядзенне акцый пратэсту.

Ён прадугледжвае штрафы да 30 тысяч еўра за парушэнні накшталт фатаграфавання паліцыі, акцый каля ўрадавых будынкаў і нават мірнага непадпарадкавання ўладам.

Закон не падтрымліваюць каля 82% іспанцаў. Апазіцыя называе закон «найгоршым абмежаваннем правоў з часоў рэжыму Франка».

У адказ на прыняцце закону на вуліцы Мадрыда выйшлі 18 тысяч галаграм. Іх вывелі арганізацыі Hologramas por la Liberdad і No Somos Delito, што таксама прапанавалі неабыякавым выкладваць свае фота і відэа ў форме галаграм пад хэштэгам #10AHologramasLibre.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру