23 красавіка 2015 года а 14-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 115-й гадавіне з дня нараджэння доктара геолага-мінералагічных навук, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі БССР, грамадскага дзеяча Гаўрыіла Іванавіча Гарэцкага (1900-1988).

На мерапрыемства, арганізаванае бібліятэкай, запрошаныя сын вучонага акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі з жонкай, дзеячы навукі, культуры і мастацтва, сябры, калегі, вучні, землякі Гаўрыіла Іванавіча Гарэцкага. Больш падрабязна пра мерапрыемства можна даведацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру