Міжнародны валютны фонд папярэдзіў, што прагнозы развіцця эканомікі ў краінах СНД пагаршаюцца з-за эканамічнага крызісу ў Расіі.
У Расіі чакаецца скарачэнне ВУП на 3,8% (на 0,8% горш за мінулы прагноз) і рост спажывецкіх цэнаў на 15,6% у 2015 годзе. На 2016 год прагнозы больш аптымістычныя: скарачэнне рэальнага ВУП на 1,1% і інфляцыя 9,8%.
Прагноз па перспектывах СНД таксама прыкметна пагоршыўся: зараз прагназуецца скарачэнне ВУП па краінах Садружнасці на 2,6% у 2015 годзе і двухзначны ўзровень інфляцыі ў многіх краінах, гаворыцца ў дакладзе.
«Спад, як прагназуецца, стане пабочным эфектам ад крызісу ў Расіі», - гаворыцца ў дакладзе.
Прагнозы па Расіі адлюстроўваюць эканамічныя наступствы зніжэння цэнаў на нафту і павышэння геапалітычнай напружанасці, адзначаюць эксперты. На існуючы крызіс таксама ўплывае паніжэнне ўнутранага спажывецкага попыту.
Падзенне цэнаў на нафту, узмацненне жорсткасці умоў знешняга крэдытавання і недавер інвестараў пагоршылі структурныя праблемы расійскай эканомікі і, як мяркуюць аўтары дакладу, прывядуць Расію да рэцэсіі ў 2015 годзе.





