З-за непагоды 13-14 красавіка ў Беларусі пацярпелі 380 населеных пунктаў.

Непагода прайшлася па пяцідзесяці раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Былі пашкоджаны дахі 234 жылых дамоў (91 адноўлены), 28 аб'ектаў сацкультбыту (4 адноўлены), 15 вытворчых будынкаў і 672 сельскагаспадарчых будынкаў (35 адноўлена).

Больш за ўсё пацярпелі Драгічынскі, Іванаўскі, Пінскі, Лунінецкі і Салігорскі раёны. Віцебскую вобласць непагода не закранула.

Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру