Міністэрства інфармацыі падтрымала ініцыятыву стварэння рэгіянальнага тэлеканала «Беларусь 4».

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў

«У кожнай вобласці цяпер будзе свой рэгіянальны тэлеканал, але аб'яднаныя яны ўсе будуць пад адзінай назвай «Беларусь 4», — патлумачыў ён.

«Людзі ў абласных цэнтрах чакалі такога канала, асабліва абласныя тэлецэнтры — у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце. У іх створаны даволі добрыя вытворчыя базы, але яны, на жаль, вяшчалі вельмі мала — на тэлеканале «Беларусь 2» невялікімі адрэзкамі раніцай і ўвечары. Цяпер у іх з'явілася магчымасць выходзіць максімальна менавіта са сваім, абласным кантэнтам — з раніцы і да позняга вечара, колькі ў іх будзе сіл і магчымасцяў», — распавёў прадстаўнік Мінінфарма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?