Мінгандаль забараніў арганізатару ТАА «Свет мёду і здароўя плюс» правядзенне ў Беларусі 26 кірмашоў мёду. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

«Прынята рашэнне аб забароне для ТАА «Свет мёду і здароўя плюс» 26 кірмашоў мёду, якія запланаваны ў гэтым годзе на ўсёй тэрыторыі Беларусі», - сказала Ірына Наркевіч.

На працягу сакавіка ажыццяўлялі сумесныя маніторынгі і праверкі КДК, Мінгандаль, Міністэрства аховы і здароўя, Дзяржстандарт, МПЗ, Мінсельгасхарч кірмашоў мёду, якія праводзіліся ў гэты час у Беларусі. Ірына Наркевіч адзначыла, што выяўлены шматлікія парушэнні з боку арганізатара і ўдзельнікаў-прадаўцоў. У прыватнасці, рэалізацыя мёду арганізатарам «Свет мёду і здароўя плюс» праводзілася з парушэннем санітарных норм і гігіенічных нарматываў. Напрыклад, адсутнічалі дакументы аб якасці і бяспецы прадукцыі, дакументы не адпавядалі пазначаным на цэнніках і на тары маркіровачным ярлыкам аб назве прадукцыі, некаторыя ўзоры не з'яўляліся мёдам (не адпавядалі ДАСТ). Інспекцыяй МПЗ па Гродзенскай вобласці канфіскавана 16 тыс. адзінак тавару на суму Br265 млн. 

Ірына Наркевіч нагадала, што ў адпаведнасці з законам аб гандлі арганізатар кірмашу абавязаны прымаць меры па выкананні заканадаўства ўдзельнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?