У выхадныя, 18—21 красавіка ў Беларусі чакаецца халоднае надвор'е. Аб гэтым паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

«У гэтыя выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае халоднае надвор'е, з тэмпературным фонам на 3-6 градусаў ніжэй за норму, што вяртае нас у канец сакавіка», - адзначыла Людміла Парашчук.

Надвор'е 18-19 красавіка абумовяць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы, што паступаюць з поўначы Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі - дождж з мокрым снегам. Вецер чакаецца паўночны ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У суботу днём паветра прагрэецца да 5—10 градусаў вышэй за нуль, у нядзелю — да 3—9 градусаў.

20 красавіка тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам цыклону, што перамяшчаецца з поўначы Скандынаўскага паўвострава на ўсход нашай краіны. У сувязі з гэтым будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

На большай частцы пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём - ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль.

Надвор'е 21 красавіка сфарміруюць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. Будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі - дождж і мокры снег. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 3 — плюс 3 градусаў. Удзень будзе 4—10 градусаў вышэй за нуль.

Што датычыцца надвор'я ў наступныя суткі, то 17 красавіка на тэрыторыі Беларусі яго будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса, што паступае з Балтыйскага мора. Днём будзе адчувацца ўплыў чарговага атмасфернага фронту. Ноччу ў некаторых раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер паступова аслабее, толькі ўначы месцамі, у асноўным па паўночным усходзе краіны, парывы ветру могуць дасягаць 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, днём будзе ад 7 да 12 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?