З 1 студзеня 2015 году на аўтазапраўках групы кампаніяў «А-100 АЗС» пачалі абслугоўваць кліентаў па-беларуску, а таксама перавялі службовую дакумэнтацыю на беларускую мову. Кіраўнік управы маркетынгу кампаніі Ніна Ніканорава ўжо вольна карыстаецца беларускай мовай і кажа, што гэтак робяць усё больш яе калегаў.

Паводле Ніканоравай, пасля пераходу заправак на беларускую мову стала больш кліентаў: «Продажы павялічыліся. Бо мы прыцягнулі да сябе частку модных і прагрэсіўных беларусаў, якія падзяляюць нашу пазыцыю што да пашырэння выкарыстання беларускай мовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?