Побач з ім у рэйтынгу знаходзіцца Гамбія і Нігерыя. Беларусы могуць наведаць 66 краін свету без візы ці з яе атрыманнем на месцы.

Для параўнання: першыя ў рэйтынгу ЗША і Вялікабрытанія даюць магчымасць сваім грамадзянам наведаць 147 краін. Сярод апошніх — Палесціна з яе 28 краінамі для наведвання.

Пра гэта паведамляе сайт passportindex.org, які ўяўляе з сябе інтэрактыўную прыладу, якая адлюстроўвае рэйтынг пашпартоў у залежнасці ад таго, якую колькасць краін без візы яны дазваляюць наведаць сваім грамадзянам.

Свой пашпарт вы можаце знайсці па мапе, назве краіны і нават колеру. Як аказалася, ўсе пашпарты свету можна падзяліць на чатыры колеравыя гамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?