У Іраку, магчыма, загінуў адзін з лідараў баевікоў-ісламістаў Ізат Ібрахім Дуры, які ў свой час лічыўся правай рукой былога прэзідэнта краіны Садама Хусэйна.

Паводле афіцыйных паведамленняў, ён быў забіты ў баі з урадавымі войскамі ў правінцыі Салах-эд-Дын, размешчанай на поўнач ад Багдаду.

Тэлеканал «Аль-Арабія» паказаў фатаграфію, на якой быў, як мяркуецца, паказаны труп Ізата Ібрахіма Дуры.

Аднак, як паведамляе агенцтва Рэйтэр, прадстаўнік былой кіруючай партыі «Баас» заявіў, што гэтыя паведамленні не адпавядаюць рэчаіснасці.

Пра смерць ці арышт Дуры абвяшчалася ўжо не раз, тым не менш, цяперашняе паведамленне пакуль што выклікае найбольшы давер у прадстаўнікоў прэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?