Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку беларускі святар з Лондана а. Сяргей Стасевіч.

«Абрад пахавання мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана адбудзецца у сераду 29 красавіка.

Пахавальная служба адбудзецца ў царкве святой Марыі ва Усходнім Фінчлі (St. Mary's church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG. Гэтая царква знаходзіцца насупраць брамаў могілак святога Панкрата (Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), куды цела айца затым будзе перавезенае і аддадзенае зямлі. Пачатак абраду пахавання ў царкве - 11.00. 

Цела айца Аляксандра будзе дастаўленае ў Марыян Хаўз яшчэ напярэдадні, 28 красавіка, дзе будзе даступнае для развітання. 

Дзякуй усім, хто даслаў словы спачування асабіста мне. Молімся за супакой душы нашага айца Аляксандра», — напісаў а. Сяргей Стасевіч.

Беларускі святар а. Аляксандр Надсан памёр 15 красавіка, яму было 88 гадоў. Ён быў грэка-каталіцкім святаром, апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы, а таксама навукоўцам і грамадскім дзеячом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0