фота Радыё Свабода

фота Радыё Свабода

Журналіст, былы рэдактар «Нашай Нівы» Сяргей Дубавец стаў першым лаўрэатам прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (прысуджаецца ў галіне «нон-фікшн — непрыдуманай літаратуры») за кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».

Цырымонія ўручэння адбылася сёння, 22 красавіка, у Мінску.

Кніга «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» была выпушчана «Радыё Свабода» ў 2012 г. і распавядае пра гісторыю і людзей Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні — аб'яднання беларускай моладзі ў 1980-х. 

Другая прэмія прысуджана пасмяротна Генадзю Кісялёву за кнігу «Смак беларушчыны» (Мінск: Лімарыус, 2013), трэцяя прэмія прысуджана Андрэю Федарэнку за кнігу «Сечка» (Мінск, Галіяфы, 2012).

***

Аляксандр (1890 — 1988) і Марыя (1898 — 1995) Стагановічы — дзеячы эміграцыі. Для падтрымкі непрыдуманай літаратуры і яе аўтараў ў Беларусі іх дачкой, мастачкай з Нью-Ёрка Тамарай Стагановіч-Кольбай, якая жадала таксама ўшанаваць памяць пра бацькоў, была заснавана гэта ўзнагарода.

Першая прэмія была ўручана за кнігі, надрукаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў 2011—2014 гг.

Партнёрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі выступілі: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», выдавецтва «Лімарыус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?