Палітоляг Віталь Сіліцкі пра перамовы Лукашэнкі з Германіяй і Францыяй.

«Характэрна, што акурат пасьля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Сочах дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА зьмясьціла вынікі цікавага апытаньня грамадзкай думкі. Зь іх вынікае, што Менск дасылае своеасаблівы сыгнал Маскве. То бок, нават калі Масква і «прапіхне» рэфэрэндум аб саюзнай дзяржаве, то ў Беларусі яго заваляць. Цалкам магчыма, што перамовы Лукашэнкі з Захадам усяго толькі гульня для павышэньня сваіх ставак. Для кіраўніка Беларусі кантакты з Захадам – гэта ізноў такі шантаж Масквы. Гэта ўсё вельмі добра кладзецца на лінію афіцыйнага Бэрліну на стабілізацыю адносін зь Менскам. Францыя, думаю, адыгрывае тут другую скрыпку, бо Ўсходняя Эўропа – дзялянка Нямеччыны. Францыя тут не праводзіць актыўнай палітыкі, а давяраецца Бэрліну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?