Беларуская чыгунка сёлета да канца году распачне выкананьне праекту па электрафікацыі чыгуначных пуцей у кірунку Асіповічы — Жлобін. Плянуецца, што пасьля яго завяршэньня будзе электрыфікаваны чыгуначны ўчастак Жлобін — Гомель.

Карыстаньне з электрычнай цягі на чыгуначных шляхах каштуе ў сярэднім на 30% таньней за дызэльнае паліва. Гэта дазволіць значна зьменшыць выдаткі на транспартныя перавозкі грузаў. Да таго ж, перавод руху на электрычную цягу будзе спрыяць паляпшэньню экалягічнай сытуацыі ў рэгіёне, бо спыняцца выкіды ў паветра шкодных рэчываў.

У пэрспэктыве электрафікацыю пуцей павядуць і ў кірунку Маладэчна — Гудагай — Вільня. Плянуецца, што гэты праект будзе выкананы беларускай магістральлю супольна зь літоўскімі калегамі, якія гатовыя выканаць работы па электрафікацыі на сваёй тэрыторыі. Чыгунка Літвы прапануе пачаць рэалізацыю праекту ў 2010 годзе, хоць беларусы гатовыя завінуцца раней.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Па дарозе зь Вільні на Магілёў
Ад беларускай мяжы да Бранску пусьцяць рэйкавыя аўтобусы
Беларускія цягнікі павялічаць хуткасьць да 160 км/г
У спальны раён — па чыгунцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0