Рэкардсмен «Кнігі рэкордаў Гінэса», самы моцны чалавек у Беларусі Кірыл Шымко паспрабуе зноў устанавіць сусветны рэкорд. 27 мая наш волат плануе зрушыць з месца і працягнуць за сабой вежавы кран вагой 118 тон.

«Пакуль падрабязнасці раскрываць не буду, таму што ідзе падрыхтоўка. Задзейнічана цэлая каманда спецыялістаў. Гэта будзе грандыёзная падзея, — распавёў Кірыл Шымко. — Сачыць за ўстанаўленнем сусветнага рэкорду можна будзе ў рэжыме анлайн».

У біяграфіі Кірыла Шымко не адзін сілавы рэкорд. На сваіх плячах ён рухаў пасажырскі самалёт «Боінг-737», танкі «Т-26» і «Т-34», чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт «ІЛ-76». У кастрычніку 2012 года каля стэлы «Мінск — горад-герой» Шымко ўстанавіў рэкорд свету, ссунуўшы 55-тонны кар'ерны самазвал «БелАЗ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?