фота Анжаліка Васілеўская, Tut.by

фота Анжаліка Васілеўская, Tut.by

У працоўную суботу і нядзелю прыйдзе доўгачаканае цяпло. Як распавёў TUT.BY начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўна забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, з 25 па 26 красавіка тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых, але вільготна-няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з паўднёвых шырот.

У суботу, 25 красавіка, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 — +7°С, максімальная днём 12 — + 18°С, па паўднёвым захадзе да + 21°С.

У Мінску будзе воблачна з праяснненямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5-10 м / с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 3 + 5°С, максімальная днём 15 + 17°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 + 12°С, максімальная днём 17 + 23°С, па поўдні да + 25°С.

У сталіцы будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове дня кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 11, максімальная днём +20 + 22°С.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і па-ранейшаму цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 13°С, максімальная днём 19 + 25°С, крыху халадней будзе па паўночным усходзе краіны, там чакаецца да +17 + 18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?