Юры Жадобін |
Як паведамляе БелТА, пасля ліпеньскай адстаўкі з пасады старшыні КДБ Сухарэнка папрасіў вызваліць яго і ад пасады кіраўніка беларускім біятлонам.
Удзельнікі канферэнцыі аднагалосна задаволілі яго просьбу і гэтак жа аднагалосна выбралі новым шэфам Юрыя Жадобіна.
Цікава, што да Сцяпана Сухарэнкі Беларускую федэрацыю біятлона таксама ўзначальвалі кіраўнікі КДБ — Уладзімір Мацкевіч (да 2002 года) і Леанід Ерын (да 2005).