Як распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, на гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е.

У аўторак, 28 красавіка, яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, якое будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўднёвых шырот: ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 … + 13°С, максімальная днём +22 … + 27°С.

У сераду праз нашу краіну будзе праходзіць актыўны атмасферны фронт, які прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.

Раніцай і днём чакаюцца навальніцы, град і моцныя дажджы. У многіх раёнах сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 … + 14°С, па захадзе 5 … + 7°С; максімальная днём ад 8°С па захадзе да 23°С па ўсходзе краіны.

З чацвярга ў краіну пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з паўночных шырот і ўсталюецца халаднаватае надвор'е.

Ноччу і раніцай па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, і чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Днём пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 7°С, максімальная днём +11 … + 17°С.

На майскія святы няўстойлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца.

1 мая будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 6°С, максімальная днём +12 … + 18°С.

2 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 … + 8°С, максімальная днём 8 … + 15°С.

3 мая ноччу месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 5°С, максімальная днём 7 … + 14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?