Еўрасаюз мае намер выдзеліць 70 млн еўра для будаўніцтва ахоўнай канструкцыі над саркафагам разбуранага чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай АЭС.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Украіна-ЕС заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

«Я паведамляю прэзідэнту Украіны, што Еўрапейская камісія плануе прадаставіць яшчэ 70 млн еўра, каб дапамагчы з пытаннямі, звязанымі з будаўніцтвам ахоўнай канструкцыі ў Чарнобылі», — сказаў Юнкер.

Раней намеснік кіраўніка праекта па будаўніцтве ахоўнай канструкцыі Віктар Залізецкі паведаміў, што для яе завяршэння неабходна яшчэ каля 500 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?