Нямецкі фатограф Міхаэль Веселы (Michael Wesely) стварае фота з хіба не найдаўжэйшай у свеце вытрымкай, згадвае Geektimes.

З дапамогай камер вялікага фармату (4 на 5 цаляў) ён «ловіць імгненне» цягам да 3 гадоў. Як сцвярджае Веселы, ён можа зрабіць фота з экспазіцыяй і ў 40 гадоў.

Адно з першых фота Веселы са звышдоўгай экспазіцыяй — офіс на працягу года. Здымак рабіўся з 29 ліпеня 1996 года па 19 ліпеня 1997 года.

У 2001-м ён пачаў здымаць пераробку будынка Музея сучаснага мастацтва ў Лондане. Здымкі занялі 34 месяцы.

Здымкі Ляйпцыгскай плошчы ў Берліне занялі 14 месяцаў.

Падстамскай плошчы — больш за два гады.

Палаца Рэспублікі ў Берліне — 18 месяцаў.

Allianz Arena ў Мюнхене — 2 гады і 3 месяцы.

А гэтых кветак — толькі месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?