На сайце з’явіўся сцяг «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» і аўтаматычна ўключаўся трэк на арабскай мове.

«Я думаю, што нас «хакнулі» выпадкова. У нас не такая шырокая аудыторыя, каб наўмысна зацікавіць хакераў, — мяркуе вакалістка «Shuma» Марына Шукюрава, больш вядомая як «Руся». — Мы нядаўна абнавілі дызайн сайта, ён пачаў добра індэксавацца ў пошуку і выпадкова трапіў пад увагу хакераў»

Сама Марына заўважыла праблемы на сайце ўчора. Зараз ён зноў працуе.

«Яны напісалі: «Мы не тэрарысты, мы проста голас забытага народу»… Хакнуць сайт «Shuma», гурту, які адраджае голас свайго забытага народу — гэта іронія лёсу», - кажа Шукюрава.

Сапраўды, старонку беларускага гурту хутчэй за ўсё узламалі выпадкова. Таямнічыя Moh Oasiic (на арабскай гэта значыць «Алжырскі Махамед») і Lakhdar DZ, якія падпісалі, што гэта яны ўзламалі сайт, дарэчы, ёсць у Фэйсбуку. На старонцы апошняга амаль штодзень з’яўляюцца доўгія спісы «хакнутых» старонак. Сайты самыя розныя: нямецкія, французскія, нават венгерскія, розных кампаній і напрамкаў. На некаторых і зараз вісіць паведамленне на англійскай: «Мы арабскія ваяры! Свабоду Палесціне! Свабоду Сірыі! Спыніце забойствы мусульман! Хопіць забіваць нас!». На іншых проста на пэўны час вывешвалася чорная старонка з надпісам «Хакеры Ісламу», ці той жа сцяг «Ісламскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?