У «Дзень Зорных войн» часопіс Variety выклаў эксклюзіўныя кадры са здымачнай пляцоўкі фільма «Зорныя войны. Эпізод VIII: Сіла абуджаецца».

Ролю ўладальніка светлавага мяча ў форме крыжа, прыхільніка цёмнага боку сілы Кайла Рэна на самой справе выканае Адам Драйвер. На фота ён на сакрэтнай базе арганізацыі «Новы парадак», што ўзнікла на руінах Імперыі.

Оскар Айзэк выконвае ролю пілота X-Wing По Дэмерана

Лупіта Ньёнг’а выканае ролю касмічнага пірата Маз Каната. Яе твар не з’явіцца ў кадры, але персанаж атрымае яе эмоцыі праз тэхніку захопу рухаў

Рэжысёр Дж. Дж. Абрамс інструктуе Дэйзі Рыдлі, чыя гераіня Рэй (фанаты падазраюць, што яе прозвішча — Скайўокер) павядзе свій спідстар да рынку на пясчанай планеце Яку

Галактычныя вандроўнікі, бандыты і разнастайныя дэкласаваныя элементы ў замку Маз Каната

Каманда новых «Зорных войн». Злева направа: кампазітар Джон Уільямс, прадзюсар Катлін Кенэдзі, суаўтар сцэнарыя Лоўрэнс Касдан, рэжысёр і суаўтар Дж. Дж. Абрамс

«Дзень Зорных войн» адзначаецца штогод 4 мая. Фраза нарадзілася з каламбуру. Вядомая цытата з «Зорных войн», «Хай будзе з табой сіла», гучыць па-англійску так жа, як і «4 мая з табой» («May the force / May the 4th be with you»).

Глядзіце таксама:

25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»

Новы трэйлер «Зорных войн»: джэдай Лея і сівы Хан Сола

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?