У Беларусі распрацавана інтэрактыўная карта міграцый земнаводных, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Інтэрактыўную карту міграцый земнаводных распрацавалі спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на аснове воблачнай інфраструктуры картаграфічнай платформы ArcGIS Online», — растлумачылі ў прэс-службе.

Карта ўяўляе сабой бясплатны пілотны інтэрнэт-дадатак, які дае магчымасць любому інтэрнэт-карыстальніку ўносіць даныя па вядомых участках аўтадарог, на якіх адзначаецца гібель земнаводных. Атрыманую інфармацыю правяраюць і потым аналізуюць вопытныя спецыялісты ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах».

«Улічваючы, што цяпер надыходзіць перыяд актыўнай міграцыі земнаводных, мы запрашаем усіх аматараў прыроды і грамадскія арганізацыі далучыцца да карціравання месц міграцыі земнаводных з выкарыстаннем новага рэсурсу», — падкрэслілі ў Мінпрыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?