Прэзентацыя партала «БелСМІ» адбудзецца 5 мая на XIХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі», якая пройдзе з 5 па 7 мая. Пра гэтапаведаміла на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра, шляхам націскання адной кнопкі можна будзе ўбачыць 170 сродкаў масавай інфармацыі — увесь спектр цэнтральных і рэгіянальных СМІ. Ужо сёння на рэсурсе Belsmi.by размешчана больш за 7 тысяч матэрыялаў, і кантэнт будзе пастаянна абнаўляцца. Гэты рэсурс вядзе «Советская Белоруссия».

Праект перспектыўны, паколькі ён будзе больш прымальны для знешняга спажыўца, дадала Лілія Ананіч.

Арганізатары выстаўкі — Міністэрства інфармацыі Беларусі, НВЦ «Белэкспа», Міністэрства замежных спраў, Мінгарвыканкам і іншыя арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?