Aspergillus carbonarius. Фота: Dominique Gueule, cirad.fr

Aspergillus carbonarius. Фота: Dominique Gueule, cirad.fr

Група даследчыкаў з Дзяржаўнага універсітэта Вашынгтана і Ольбарскага ўніверсітэта распавядае ў часопісе ScienceDirect пра спосаб навучыць цвільныя грыбы вырабляць вуглевадароды, прыдатныя для выкарыстання ў якасці паліва.

Штам грыба Aspergillus carbonarius перапрацоўвае дравесна-цэлюлозную масу ў газ праз адмысловыя ферменты.

Эксперыментальным шляхам высветлілася, што з дзесяці розных матэрыялаў, прапанаваных цвілі, найлепшы вынік далі авёс і пшанічная салома.

Аўтары даследавання мяркуюць, што цвільныя грыбы можна выкарыстоўваць для вытворчасці паліва ў прамысловых маштабах. Сёння навукоўцы спрабуюць праз генетычныя мадыфікацыі вывесці больш прадуктыўныя штамы грыбоў.

Для атрымання біяпаліва прыдатныя і іншыя грыбы — пераважна дрожджы. На 2010 год сумарна ўсімі магчымымі тэхналогіямі было выраблена 2,7% паліва для наземных відаў транспарту. Да 2050 года Міжнароднае энергетычнае агенцтва мае за мэту давесці гэтую лічбу да 25% і больш.

Чытайце таксама: Дызельнае паліва «зварылі» з вады і вуглякіслага газу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?