Тэлеканал Discovery мае намер зняць цыкл перадач пра беларускую прыроду і, у прыватнасці, Белавежскую пушчу, паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Ананіч выказала пажаданне, каб дыстрыб’ютары тэлепраграм папулярызавалі Беларусь у сусветнай медыйнай прасторы. Ці ёсць гэта абавязковай умовай вяшчання ў Беларусі, не удакладняецца.
«Гэта той добры падыход, калі замежны канал не толькі прыносіць у краіну якасны кантэнт, збірае сваю аўдыторыю, але і прапагандуе Беларусь на ўвесь свет», — падкрэсліла яна.
Раней Беларусь з’яўлялася на Discovery ва «Уроках выжывання Рэя Мірса»:
Тым часам Discovery разам з National Geographic ды Animal Planet пасля забароны вяшчання 1 сакавіка 2014 года вярнуліся толькі часткова. Тады было прыпыненае дзеянне дазволаў на вяшчанне, выдадзеных да пачатку года — каналы мусілі атрымаць новы дазвол, але проста зніклі з кабельных сетак.
Сёння паглядзець Discovery, National Geographic і Animal Planet могуць абаненты «Космас-ТВ», але ў сетках МТІС ці Zala каналы адсутнічаюць.
Чытайце таксама: ТНТ вярнулася ў Беларусь: плануюцца беларускія праграмы