poster Я – ЛЕГЕНДА (Я – легенда / I Am Legend)
ЗША, 2007, каляровы, 101 хв.
Рэжысэр: Фрэнсіс Лоўрэнс
Ролі выконваюць: Ўіл Сьміт, Аліса Брага, Чарлі Тэган, Салі Рычардсан
Жанр: Жудасная фантастыка паводле аднайменнага раману Рычарда Мэтсана
Прэміі: Намінацыі на прэміі “Візуальных эфэктаў”, намінацыя на найлепшую ролю гільдыі кінаактораў, намінацыя за найлепшы гук (прэміі “Сатэліт”)
Адзнака: 6,5

Вакцына ад раку сталася вірусам, які зьнішчыў чалавецтва й пераўтварыў людзей у платажэрных крывасмокаў. Апошні чалавек на Зямлі (Ўіл Сьміт) мае імунітэт, днём спрабуе знайсьці лекі, а ўначы барыкадуецца ў хатнім бункеры…

Трэцяя экранізацыя знакамітага раману Рычарда Мэтсана (першыя дзьве – “Апошні чалавек на Зямлі” 1964 і “Чалавек Амэга” 1971). Стужка Фрэнсіса Лоўрэнса, кліпмэйкера, які паставіў фільм “Канстантын” зроблена з улікам катастрофнікаў – і зомбі-карцінаў, што ня ёсьць дзіўным. Раман Мэтсана ўжо натхняў Джорджа Рамэра на культавую “Ноч жывых мерцьвякоў” (1968), якая сталася пачаткам сучаснага зомбі-канону.

Мёртвы горад, зарослы травою і дрэвамі, дзікія жывёлы – алені й львы, і зубастыя трупы ў цемры – агрэсіўныя і галодныя.

Самотны Ўіл Сьміт трымае карціну – размаўляе з манэкінамі й трызьніць мінулым. Ягонае сутыкненьне з жывой жанчынай – мэханічна-зьляканае й надрыўнае – гэта сапраўдны кашмар нароўні зь цішынёю гораду.

Фінал стужкі – патасна-саладжавы, які кардынальна розьніцца ад раману.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?