У Брэсцкім раёне 15 мая каля васьмі раніцы адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 56-гадовы кіроўца маршруткі маркі «ГАЗ», які выязджаў на трасу М1 з другараднай дарогі (паварот на Клейнікі), сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «МАН». Фура рухалася па галоўнай дарозе, за рулём знаходзіўся 34-гадовы грамадзянін Польшчы.

У выніку пацярпеў кіроўца «ГАЗа» (жыхар Брэста). З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам рэбраў ён шпіталізаваны ў Брэсцкую абласную бальніцу. Маршрутнае таксі толькі выязджала на лінію, пасажыраў у ім не было.

Ад удару «МАН» з'ехаў у кювет. Яго кіроўца не пацярпеў. 

Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Маршрутнае таксі належыць аднаму з прыватных транспартных прадпрыемстваў Брэста. 

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?